ФИЛИАЛ

БОБРУЙСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ АВТОТРАНСПОРТНЫЙ КОЛЛЕДЖ

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ

Зарегистрирован в Гос. регистре информационных ресурсов Беларуси 16.06.2011 №7141101591

 

Меню

 

Главная

О колледже

Расписание занятий

Учащимся

Преподавателям

Абитуриенту

Тестирование

Идеологическая и
воспитательная
работа

Общественные организации

Одно окно

Мероприятия

Платные услуги

 

КОНТАКТЫ

 
213819, Могилевская область, г.Бобруйск, ул.Интернациональная, 48

Телефон/ факс:

8-0225-71-76-61

Электронная почта

bgak@mail.ru

Группа в соц.сетях

 
ОПЛАТА ЕРИП
 
 
 

Баннеры

 

Сайт РИПО РБ

Сайт Министерства образования РБ

 

Статистика

 

Рейтинг@Mail.ru

 

МЕРОПРИЯТИЯ КОЛЛЕДЖА

 

БОЛЬ ЧАРНОБЫЛЯ:
УРОКІ ПРАЗ 30  ГАДОЎ

Трыццать гадоў аддзяляюць нас ад адной з найбуйнейшых у свеце аварый на атамных электрастанцыях. 26 красавіка 1986 года  на Украіне,  каля г. Чарнобыля, на самой мяжы з Беларуссю, у памяшканні чацвертага энергетычнага блока Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС) пры падрыхтоўцы яго да  планавага рамонту адбыўся выбух, у выніку якога радыяцыйнае  забруджванне закранула значную частку тэрыторыі Беларусі. Па маштабах радыеактыўнага выкіду і наступствах аварыю на ЧАЭС вызначаюць як буйнейшую тэхнагенную катастрофу XX ст. Яна шмат у чым перасягнула падобныя надзвычайныя эдарэнні на АЭС ва Уіндскейле (цяпер Селафілд, Вялікабрытанія, 1957 г.), “Тры Майл Айленд” (ЗША, 1979 г.) і ў прамысловым комплексе “Маяк”(СССР.1957 г.). Аварыя стала болем, агульнай бядою, нацыянальным бедствам для Беларусі. У зону радыеактыўнага забруджвання трапіла больш за 2,7 тыс. населенных пунктаў. Значна пацярпеў аграпрамысловы комплекс: з абароту было выведзена 2,6 тыс. кв. км  сельскагаспадарчых палеткаў.  Ліквідаваны 54 калгасы і саўгасы, 9 прадпрыемстваў, якія займаліся перапрацоўкай. Жыццё мільёнаў беларускіх сем’яў аказалася падзеленым на “да” і “пасля” гэтага страшнага бедства. З найбольш пацярпелых раёнаў выселена 135 тыс. чалавек, поўнасцю адселена 415 населеных пунктаў, а ў 30-кіламетровай зоне каля ЧАЭС створаны Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Аварыя падарвала здароўе беларусаў, паламала тысячы лёсаў, зрабілі людзей вымушанамі бежанцамі. Шмат жыцця забраў і працчгвае забіраць “мірны” атам.

Уздзеянне чарнобыльскай катастрофы на экалогію паставіла Беларусь перад неабходнасцю вырашэння новых, выключна складаных і буйнамаштабных праблем, якія датычыліся практычна усіх сфер грамадскага жыцця, многіх аспектаў навукі і вытворчасці, культуры і маралі. У 1989 годзе Вярхоўны Савет БССР прызнаў усю тэрыторыю Беларусі зонай экалагічнага бедства. Практычная работа па мінімізацыі наступстваў аварыі праводзілася ў рамках спецыяльных дзяржаўных праграм.

З улікам значнага павелічэння на забруджаных тэрыторыях колькасці захворванняў удасканальваецца спецыялізаваная медыцынская дапамога насельніцтву. Ва ўсёй зоне назіраецца рост сардэчна-сасудістых, страўнікава-кішэчных хвароб, хвароб апорна-рухальнага апарату і органаў дыхання. Як вынік чарнобыльскай катастрофы разглядаецца павелічэння захворванняў на рак шчытападобнай залозы. З мэтай медыцынскай рэабілітацыі распрацаваны Канцэпцыя арганізацыі медыцынскага забеспячэння насельніцтва, а таксама уніфікаваныя пратаколы аказання медыцынскай дапамогі дарослым і дзецям. Адкрыты новыя медыцынскія ўстановы, інстытуты, спецыялізаваныя клінікі і цэнтры. У 2003 г. у Гомелі пачаў дзейнічаць Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека, які ажыццяўляе каардынацыю усёй работы па спецдыспансерызацыі насельніцтва Беларусі. Штогадовае правядзенне аглядаў, лячэнне і аздараўленне дазволілі ў пэўнай ступені стабілізаваць многія паказчыкі здароўя людзей. Ажыццяўляецца масавае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне дзяцей і падлеткаў. Для паляпшэння здароўя маленькіх жыхароў забруджаных тэрыторый створаны дзіцячыя аздараўленчыя цэнтры “Ждановічы”, “Пралеска”, “Лясная паляна”, “Світанак”, Пціч”, Сідзельнікі”, “Жамчужына”, “Надзея” і інш. Зараз у нашай дзяржаве налічваецца 13,4 тыс. чалавек, якія сталі інвалідамі ў выніку аварыі на ЧАЭС. Ім, як найбольш пацярпелай катэгорыі насельніцтва, прадастаўляецца шэраг знчных сацыяльных ільгот. На забруджаных тэрыторыях паскоранамі тэмпамі праводзіцца работа па будаўніцтве жылля, бальніц. Школ. Дашкольных устаноў, газіфікацыі жылых дамоў, забеспячэнні насельніцтва якаснай пітной вадой.

Для актывізацыі сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых рэгіёнаў шырока прымяняюцца сацыяльна-эканамічныя праекты міжнароднага супрацоўніцтва. Вядзецца актыўнае ўзаемадзеянне з такімі міжнароднымі арганізацыямі, як МАГАТЭ, ААН, ПРААН, АБСЕ, ЮНЕСКА і інш. На 62-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН трэцяе дзесяцігоддзе пасля Чарнобыльскай катастрофы (2006-2016) абвешчана Дзесяцігоддзем рэабілітацыіі ўстойлівага развіцця пацярпелых рэгіёнаў. Каардынацыю плана дзеянняў па комплексным аднаўленні пацярпелых у выніку катастрофы на ЧАЭС тэрыторый на перыяд да 2016 г. здзяйсняе Праграма развіцця ААН (ПРААН) пры садзейнічанні партнёраў. Сумесна з шэрагам міжнародных арганізацый Камітэт па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь распрацаваў праграму CORE “Супрацоўніцтва для рэабілітацыі ўмоў жыцця ў пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раёнах Беларусі”, накіраваную на прыцягненне замежных  і нацыянальных партнёраў да комплекснага вырашэння праблем на забруджаных радыяцыях тэрыторыях. З 2004 г. яна ажыццяўляецца Ў Брагінскім. Чачэрскім, Слаўгарадскім і Столінскім раёнах. Рэалізуюцца і прынцыпова новыя для нашай дзяржавы формы супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі. Падпісана пагадненне з Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця ў межах сумеснага праекта Сусветнага банка і Рэспублікі Беларусь. У праект уключаны два кірункі – павышэнне эфектыўнасці энергаспажывання і газіфікацыя жылых дамоў. Актыўна развіваецца супрацоўніцтва з навукоўцамі цэнтраў і інстытутаў па радыяцыйнай абароне і ядзернай бяспецы Францыі і Нарвегіі па вывучэнні ўздзеяння радыёактыўнага выпраменьвання на чалавека і памяньшэння ўплыву радыяцыі на насельніцтва, якое пражывае на забруджаных тэрыторыях. У Беларусі рэалізуюцца чарнобыльскія праекты МАГАТЭ. Бясспрэчна, немалаважнае значэнне мае супрацоўніцтва з найбольш пацярпелымі ад наступстваў  чарнобыльскай катастрофы дзяржавамі- Расіяй і Украінай. У Беларусі, Расіі і на Украіне ажыццяўляюцца нацыянальныя праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС. Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй ў галіне пастчарнобыльскай рэабілітацыі вядзецца з 1998 г. У 1997 г. уступіў у сілу бестэрміновы дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб сумесных дзеяннях па мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы.      

Чарнобыльская АЭС была афіцыйна закрыта паводле рашэння Урада Украіны 15 снежня 2000 г., але нябачная вайна, якая пачалася на беларускай зямлі 30 гадоў назад, не скончыцца яшчэ вельмі доўга, таму што пацярпелыя ад  чарнобыльскай катастрофы рэгіёны будуць заставацца забруджанымі не адно стагоддзе.

 

План

мероприятий, посвященных 30-й годовщине

аварии на Чернобыльской АЭС

№ п/п

Наименование мероприятия

Место
проведения

Дата,
время проведения

1.

Выставка методической литературы, посвященной 30-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

Библиотека

с 01.04.2016
по 26.04.2016

2.

Публикация материалов, посвященных преодолению последствий аварии на ЧАЭС

Сайт колледжа

11.04.2016

3.

Проведение тематических воспитательных часов, информационных часов, посвященных 30-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС (3-4 кур)

Учебные кабинеты

20.04.2016
14.10

4.

Проведение объединенного воспитательного часа, посвященного 30-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС (1-2 курс)

Актовый зал

20.04.2016
14.10

5.

Проведение общеколледжного конкурса творческих работ «Белая Русь – черная боль» (рефераты, фотографии, плакаты, видеоролики)

Актовый зал

с 01.04.2016
по 20.04.2016

6.

Минута молчания

Учебные кабинеты

26.04.2016
8.09

Администрация

                            назад | наверх

 

© 2008-2017 Бобруйский государственный автотранспортный колледж